Рэйдавыя групы ў Міёрскім раёне абследавалі месцы купання грамадзян
У гарачае надвор'е людзей так і цягне бліжэй да вадаёмаў. Прахалодная вада з'яўляецца выратаваннем ад спёкі, але не заўсёды бяспечная для жыцця чалавека. Статыстыка ратавальнікаў ОСВАД сёлета таму пацвярджэнне: дзясяткі людзей з пачатку купальнага сезона не вярнуліся дадому, прычым, што засмучае яшчэ больш – сярод іх дзеці.
Да таго ж вадаёмы для купання часцей за ўсё выбіраюцца па тэрытарыяльнай прыкмеце: чым бліжэй да дома, тым лепш. Аднак далёка не ўсе вадаёмы прызначаны для купання. А акунуцца ў прахалодную ваду ў неабарудваным месцы зноў жа чэраватым наступствамі. Нагадаць аб правілах купання, папярэдзіць аб адказнасці за купанне ў неабарудваных для гэтага месцах на вадаёмах Міёрскага раёна накіраваліся работнікі МНС, раённага аддзела ўнутраных спраў, ОСВАД і прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ).
Яшчэ на адным вадаёме размясцілася сям'я з трох чалавек. І зноў жа месца ў людзей папулярнае, але не прызначанае для гэтых мэт. У гутарцы з кіраўніком сямейства той зусім здзівіў:
- У гэтым месцы на маёй памяці ў розныя гады патанула чатыры чалавекі – кажа мужчына. Напрошваецца лагічнае пытанне: «Няўжо трагічныя выпадкі не сталі урокам?». На гэта мужчына адказаў спакойна: «Я тут з сям'ёй не купаюся. Так, зайду ў ваду па пояс, абтруся прахалоднай вадой, і назад на бераг». З усёй сям'ёй таксама праведзена інструктыўная гутарка, асабліва папрасілі не пакідаць без нагляду дзяцей і навучаць іх з дзяцінства правілам бяспечных паводзін.
Агулам рэйдавымі групамі раёна ўдалося абследаваць каля трох месцаў несанкцыянаванага купання грамадзян, а таксама абсталяваных месцаў для купання, папярэджана мерам бяспечнага купання больш за два дзясяткі чалавек. Рэйдавыя мерапрыемствы на тэрыторыі раёна працягнуцца на працягу ўсяго купальнага сезона.