Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!

У маі месяцы работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе выбарачнай праверкі на аб'ектах СУП «Чарассы», а таксама маніторынгі на аб'ектах ААТ «Любінова», СУП «Цітова», філіяла «Міёрскі камбікормавы завод», ДУА «Міёрскі раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», «Еўраопт», «Амі», рытуальнай крамы «Анёл-Рытуал» ІП Галяш.

Вынікі наглядных мерапрыемстваў на аб'ектах сельскай гаспадаркі (СУП «Чарассы», СУП «Цітова», ААТ «Любінова») паказалі, што на аб'ектах маюцца парушэнні ў частцы выканання патрабаванняў да ўтрымання будынкаў, збудаванняў і памяшканняў (выкананне патрабаванняў па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары), выканання патрабаванняў да ўтрымання і вызначэння колькасці першасных сродкаў пажаратушэння, а таксама выканання патрабаванняў да парадку правядзення супрацьпажарных інструктажоў і праверкі ведаў работнікаў па пажарнай бяспецы. Па выніках наглядных мерапрыемстваў у адрас кіраўнікоў накіраваны прадпісанні і рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Пры правядзенні маніторынгу ДУА «Міёрскі раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» асаблівая ўвага нададзена пытанням выканання супрацьпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі. Таксама ў ходзе праводзімага маніторынгу вывучалася выкананне ліцэнзіятамі ТАА «СпецЮКінжынірынг», ЧТУП «Полацксантех-электразбыт» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання ўстановак пажарнай аўтаматыкі на дадзеным аб'екце, парушэнняў, дапушчаных з іх боку, не выяўлена.

Па выніках маніторынгаў крамаў «Амі», «Анёл-Рытуал» выяўлены шэраг парушэнняў у частцы выканання патрабаванняў па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары, а таксама працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі. Па выніках наглядных мерапрыемстваў у адрас кіраўнікоў накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Па выніках маніторынгу крамы «Еўраопт», наяўныя парушэнні ўстараняюцца падчас правядзення наглядных мерапрыемстваў.

Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, што з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвым аб'екце «Еўралюкс» прыватнага прадпрыемства «Булгак» (рэалізацыя вырабаў погонных электрамантажных, выпраменьвальнікаў пажарных дымавых аўтаномных).

Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы, адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.

Работнікамі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.

Намеснік начальніка Міёрскага РАНС В.П.Рачыцкі

Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт