Начальнік абласнога ўпраўлення МНС наведаў Міёрскі раён

Падчас візіту ў Міёрскі раён член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін сустрэўся з працоўным калектывам Міёрскай сярэдняй школы №3 імя Героя Савецкага Саюза Е.А.Томко ў горадзе Міёры.

У гутарцы з грамадзянамі кіраўнік расказаў аб аператыўнай абстаноўцы з пажарамі па Віцебскай вобласці, абазначыў самыя распаўсюджаныя прычыны ўзнікнення вогненных надзвычайных сітуацый. Па-ранейшаму, бясспрэчным лідарам узнікнення пажараў з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, часта ў стане алкагольнага ап'янэння.

Не засталася поўнай увагі начальніка і дзіцячая бяспека. Сяргей Мікалаевіч нагадаў, асноўная прычына дзіцячай гібелі і траўматызму – гэта бестурботнасць дарослых, якія не забяспечваюць належны кантроль за сваімі дзецьмі і пакідаюць іх без нагляду.

У завяршэнні свайго выступлення Сяргей Мікалаевіч заклікаў усіх прысутных быць неабыякавымі да ўласнай бяспекі, а таксама бяспекі сваіх родных і блізкіх.

Начальнік абласнога ўпраўлення МНС наведаў Міёрскі раён | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт