«Не сочыце за бяспекай? Тады мы ідзем да вас…» — міёрскія ратавальнікі правялі прафілактычную працу ў жылым сектары
У Міёрскім раёне ратавальнікі на пастаяннай аснове праводзяць праверку жылога фонду ў раённым цэнтры як індывідуальна, так і сумесна з суб'ектамі прафілактыкі. Работнікі МНС наведалі прыватны жылы фонд і кватэры грамадзян, правялі прафілактычныя гутаркі з жыхарамі.
Пільную ўвагу надалі і надворным пабудовам грамадзян. Тут таксама адбываецца вялікая колькасць пажараў.
Наведваючы дамы і размаўляючы з насельніцтвам, работнікі раённага аддзела па НС высвятляюць умовы пражывання людзей. Адказваюць на пытанні грамадзян, што знаходзіцца ў кампетэнцыі ратавальнага ведамства, альбо падказваюць, у якую арганізацыю варта звярнуцца.
Па пажарнай бяспецы таксама ўзнікае шмат пытанняў. Жыхарам нагадваюць аб неабходнасці выконваць правілы бяспекі, не пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду, сачыць за спраўнасцю печанай ацяплення.
Не менш сур'ёзнай праблемай з'яўляецца эксплуатацыя бытавых электрычных прыбораў і правадоў з няспраўнасцямі. Мала таго, што гэта пагражае ударам электрычным токам, але і з'яўляецца яшчэ адной прычынай узнікаючых пажараў. Пры правядзенні прафілактычнай працы ўвага грамадзян акцэнтавалася і на гэтым.
У сем'ях, дзе выхоўваюцца дзеці, бацькам нагадалі, што пакідаць малых без нагляду ні ў якім разе нельга. Гэта можа быць небяспечна ў першую чаргу для самога дзіцяці. А яшчэ заклікалі дарослых, каб яны з самага ранняга дзяцінства навучалі дзяцей правілам бяспечных паводзін.