Міёры. Пажарна-прафілактычная работа ў жылым фондзе
У рамках прафілактычных мерапрыемстваў па пытаннях папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, работнікі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на выхадных наведалі домаўладанні грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі г. Міёры і Міёрскага раёна.
Выратавальнікі наведалі домаўладанні грамадзян, звярнулі ўвагу на выкананне пажарнай бяспекі, стан электраправодкі, пячнога ацяплення, наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а тым, хто яшчэ не набыў, настойліва рэкамендавалі яго ўсталяваць. Чарговы раз нагадалі аб правілах эксплуатацыі печы.
У мэтах прафілактыкі з жыхарамі правялі тлумачальныя гутаркі аб прафілактыцы пажараў і гібелі людзей ад іх, у тым ліку па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём у стане алкагольнага ап'янення, нагадалі асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў быце, як паводзіць сябе ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.
Для замацавання інфармацыі, грамадзянам уручаліся памятная наглядна-выяўленчая прадукцыя, якая змяшчае шмат карыснай інфармацыі.