Намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС наведаў Міёрскі раён
Падчас візіту ў Міёрскі раён намеснік начальніка ўстановы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» Андрэй Балтрук сустрэўся з калектывам Міёрскай сярэдняй школы №2 імя Н.Г.Ізварына і ратавальнікамі з раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
У гутарцы з прадстаўнікамі адукацыі Андрэй Мікалаевіч абазначыў самыя распаўсюджаныя прычыны ўзнікнення вогненных надзвычайных сітуацый. Па-ранейшаму бясспрэчным лідарам узнікнення пажараў з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, часта ў стане алкагольнага ап'янэння, прывёў прыклады з практыкі, калі згубная звычка можа каштаваць жыцця не толькі аднаго чалавека, але і гібелі ўсёй сям'і.
Не засталося погляду намесніка начальніка і без увагі, як дзіцячая сваволя з агнём. Андрэй Мікалаевіч распавёў, што хутка пачнуцца летнія канікулы і пакіданне дзяцей без нагляду дарослых непрымальна. Бо самае страшнае пакаранне за гэта – страціць роднае дзіця назаўжды.
Таксама намеснік начальніка ўпраўлення нагадаў аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі на аб'ектах і правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. У канцы свайго выступлення раздаў прысутным памяткі з правіламі бяспекі жыццядзейнасці.
Падчас сустрэчы з асабовым складам раённага аддзела Андрэй Балтрук адзначыў важную ролю кожнага работніка ў працы падраздзялення. Акцэнтаваў увагу, у сувязі са становішчам, што склалася ў краіне і за яе межамі, на баявую гатоўнасць падраздзяленняў і выкананне пастаўленых задач у любы час сутак і ўмоў надвор'я. Спыніўся на пытаннях дысцыпліны і законнасці пры выкананні службовых абавязкаў, падтрыманні гонару і годнасці работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.