Стартует акция МЧС «Не оставляйте детей одних»

Стартуе акцыя МНС «Не пакідайце дзяцей адных»

Дзяцінства – самая яркая і бесклапотная пара жыцця. Падрастаючы, дзеці адаптуюцца ў навакольным свеце, дзень за днём пазнаючы нешта новае. І як сведчаць плакаты МНС, дзеці не шукаюць небяспекі, яны проста гуляюць. У побыце і на вуліцы, нароўні з цікавымі адкрыццямі, дзяцей падпільноўваюць шматлікія небяспекі. Своечасова навучыць дзяцей асновам бяспекі жыццядзейнасці, правілам паводзінаў у надзвычайных сітуацыях – значыць зрабіць іх дзяцінства бяспечным.

У мінулым годзе ў рэспубліцы на пажарах загінула 9 дзяцей, сёлета ўжо ёсць выпадкі гібелі дзяцей на пажары.

Напярэдадні летніх канікул для прыцягнення ўвагі бацькоў да праблемы дзіцячага свавольства з агнём: гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з іх удзелам, захавання здароўя і жыцця падрастаючага пакалення, з 15 мая па 1 чэрвеня на тэрыторыі Міёрскага раёна стартавала прафілактычная акцыя МНС «Не пакідайце дзяцей адных!». У месцах з масавым знаходжаннем людзей запланаваныя прафілактычныя мерапрыемствы прымеркаваныя да Дня сям'і і абароны дзяцей.