Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!
У красавіку работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах ДУК «Міёрскі Цэнтр культуры і народнай творчасці», інтэрната УП ЖКГ Міёрскага раёна, ААТ «Папшулі», а таксама пазапланавы маніторынг магазіна «Сафійка» №18 унітарнага прадпрыемства «Залатая ніва».
Пры правядзенні маніторынгаў Цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама інтэрната асаблівая ўвага нададзена пытанням выканання проціпажарна-рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі. Па выніках праведзеных маніторынгаў выяўлены шэраг парушэнняў у частцы выканання патрабаванняў да ўтрымання і вызначэння колькасці першасных сродкаў пажаратушэння, сродкаў індывідуальнай абароны, проціпажарнага водазабеспячэння. Таксама ў ходзе праводзімых маніторынгаў вывучалася выкананне ліцэнзіятамі ТАА «СпецЮКінжынірынг», ЧТУП «Полацксантэх-электразбыт» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі на дадзеных аб'ектах, парушэнняў, дапушчаных з іх боку, не выяўлена. У адрас кіраўнікоў ДУК «Міёрскі Цэнтр культуры і народнай творчасці», інтэрната УП ЖКГ Міёрскага раёна накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Вынікі маніторынгу ААТ «Папшулі» паказалі, што на шэрагу аб'ектаў маюцца парушэнні ў частцы выканання патрабаванняў да ўтрымання будынкаў, збудаванняў і памяшканняў (выкананне патрабаванняў па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары), выканання патрабаванняў да ўтрымання і вызначэння колькасці першасных сродкаў пажаратушэння, а таксама выканання патрабаванняў да парадку правядзення проціпажарных інструктажоў і праверкі ведаў работнікаў па пажарнай бяспецы. Па выніках маніторынгу ў адрас кіраўніка накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Па выніках пазапланавага маніторынгу магазіна «Сафійка» №18 унітарнага прадпрыемства «Залатая ніва» выяўлены шэраг парушэнняў, якія ствараюць пагрозу прычынення шкоды жыццю і здароўю грамадзян, якія пражываюць у інтэрнаце УП ЖКГ Міёрскага раёна, а менавіта: памяшканні магазіна не абсталяваны сістэмай пажарнай сігналізацыі
і сістэмай апавяшчэння і кіравання эвакуацыяй людзей пры пажары, таксама памяшканні магазіна не аддзелены ад жылой часткі будынка інтэрната глухімі (без вокнаў і дзвярэй) проціпажарнымі перагародкамі, у тым ліку маюцца парушэнні ў частцы ўтрымання эвакуацыйных шляхоў і выхадаў. Па выніках маніторынгу вынесена прапанова аб прыпыненні (забароне) дзейнасці магазіна «Сафійка» №18 унітарнага прадпрыемства «Залатая ніва» да ўстаранення парушэнняў.
Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, якая з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвым аб'екце «Майстар» ЧТУП «Ітэра Трэйд» (рэалізацыя вырабаў погонажных электрамантажных, вогнетушыцеляў, апавяшчальнікаў пажарных дымавых аўтаномных, складу агнябіяахоўнага для драўніны і тканін), «Электрасіці» ЧТУП «Электрарашэнне» (рэалізацыя вырабаў погонажных электрамантажных, апавяшчальнікаў пажарных дымавых аўтаномных).
Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы, адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.
Работнікамі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавесціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.
Намеснік начальніка Міёрскага РАНС У.П.Рачыцкі