Родители, берегите детей от огня

Бацькі, беражыце дзяцей ад агню

Выратавальнікі Мёршчыны сустрэліся з бацькамі на школьных сходах, дзе расказалі аб правілах паводзінаў і неабходнасці нагляду за дзецьмі.

Работнікі выратавальнай службы нагадалі, што асцярожнасць пры абыходжанні з агнём патрэбна ўсім людзям – і дарослым, і дзецям. Для бацькоў пытанне выканання гэтых правілаў стаіць асабліва востра. Маленькім даследчыкам навакольнага свету цікава ўсё. І бацькі павінны быць асабліва асцярожнымі, калі дзіця пачне цікавіцца небяспечнымі для яго прадметамі: запалкамі, вострымі і рэжучымі прадметамі, бытавой хіміяй. Важна растлумачыць дзіцяці, чым небяспечныя такія прадметы і што можа быць пры няправільным іх выкарыстанні.

Бацькам нагадалі аб інфармацыйнай кампаніі «Будзь побач з дзіцем», якая праходзіць на тэрыторыі краіны і накіравана ў першую чаргу на тое, што пакіданне дзяцей адных без нагляду непрымальна і можа прывесці да трагічных наступстваў. Расказалі аб статыстыцы гібелі дзяцей на пажарах у краіне, не абышлі і трагічны прыклад гібелі чатырох дзяцей у Брэсцкай вобласці.

У завяршэнні мерапрыемстваў бацькам прадэманстраваны фільм МНС «Не пакідайце дзяцей адных!» і ўсім прысутным уручана наглядна-выяўленчая прадукцыя па бяспецы.

Бацькі, беражыце дзяцей ад агню | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт