Ахвярамі агню сталі дзеці

14 красавіка ў в. Ястрабель, Бярозаўскага раёна, Брэсцкай вобласці гарэў жылы дом. Пры ліквідацыі пажару работнікі МНС выявілі целы чацвярых дзяцей ва ўзросце ад 2 месяцаў да 6 гадоў. З агню выратаваліся 37-гадовая жанчына – маці загінуўшых дзяцей і яе 4-гадовая дачка. Цяпер яны ў бальніцы. Прычына пажару высвятляецца.

МНС нагадвае: дзіцячая свавольства з агнём часта становіцца прычынай пажараў. Як паказвае практыка, часта такія пажары адбываюцца з-за адсутнасці навыкаў у дзяцей асцярожнага абыходжання з агнём, недастатковага кантролю за іх паводзінамі з боку дарослых, а ў шэрагу выпадкаў няўмення бацькоў арганізаваць вольны час сваіх дзяцей. Ва ўзросце ад трох да сямі гадоў дзеці ў сваіх гульнях часта паўтараюць учынкі і дзеянні дарослых, імітуючы іх працу. Імкненне да самастойнасці асабліва праяўляецца ў той час, калі дзеці застаюцца адны. Нельга быць упэўненым, што дзіця, застаўшыся адно дома, не вырашыць пагуляць з скрыначкай запалак або запальнічкай, не захоча падпаліць паперу, не ўладкуе вогнішча, якое яно бачыла ў лесе.

Прадухіліце дзіцячае свавольства з агнём:

- навучыце дзіця дзеянням пры пажары, пакажыце яму магчымыя выхады для эвакуацыі;

- навучыце дзіця не панікаваць і не хавацца ў выпадку пажару;

- не давярайце дзецям сачыць за электрапрыборамі, печамі і газавай плітой;

- хавайце ад дзіцяці запалкі, запальнічкі і інш.;

- не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду!

- сачыце за тым, як дзеці праводзяць вольны час, чым цікавяцца, адцягвайце іх ад бескарыснага баўлення часу.

- памятайце: ахоўныя прыстасаванні на штэкерных разетках зніжаюць рызыку электратраўмы ў дамах з маленькімі дзецьмі;

- рэгулярна правярайце бытавую тэхніку на прадмет пашкоджанняў;

- растлумачце дзецям, што нельга карыстацца электрапрыборамі без дазволу дарослых.

Выхоўваючы дзіця і прывіваючы яму неабходныя навыкі бяспечных паводзінаў у побыце, перш за ўсё, самі бацькі павінны паказваць годны прыклад паводзінаў. Бо асноўная адказнасць за прадухіленне пашкоджанняў у побыце ляжыць на бацьках; рацыянальная арганізацыя догляду за дзецьмі, асцярожнасць, адказнасць, самадысцыпліна павінны адыгрываць вядучую ролю ў папярэджанні небяспечных сітуацый. Задача бацькоў максімальна засцерагчы сваё дзіця – прывіць навыкі асцярожнасці, дысцыплінаванасці і бяспечных паводзінаў.

Інспектар ГПіВА Міёрскага РАНС                               А.М.Гіржда

Ахвярамі агню сталі дзеці | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт