Прафілактыка пажараў – агульная справа

У рамках акцыі «За бяспеку разам», якая стартавала на гэтым тыдні па ўсёй краіне, а таксама з мэтай уплыву на аператыўную абстаноўку з пажарамі і гібеллю на іх людзей праводзіцца ўзмоцненая прафілактычная работа. Работнікі Міёрскага РАНС і іншыя суб'екты прафілактыкі праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па жылым фондзе грамадзян.

У ходзе такіх мерапрыемстваў адпрацоўваецца г. Міёры і населеныя пункты сельскіх саветаў. Удалося трапіць практычна ў кожны дом і пагутарыць практычна з кожным домаўладальнікам. У ходзе наведвання правяралася выкананне дамачадцамі патрабаванняў бяспекі, людзі інструктаваліся аб тым, як не дапусціць пажару ў сваім доме і на сваім участку.

Адной з галоўных тэм інструктажу домаўладальнікаў стала недапушчальнасць выпальвання сухой расліннасці. Па ўсёй краіне ў вясновы час адбываюцца штодня пажары з-за гэтай прычыны. І многія з іх прыводзяць да значнага матэрыяльнага ўрону, а часам – і нават са смяротным зыходам.

У сем'ях, дзе выхоўваюцца дзеці, бацькам нагадалі, што пакідаць малых без нагляду ні ў якім разе недапушчальна. Гэта можа быць небяспечна ў першую чаргу для самога дзіцяці. А яшчэ заклікалі дарослых, каб яны з самага ранняга дзяцінства навучалі дзяцей правілам бяспечных паводзін.

Усім вяскоўцам уручаны інструкцыі-рэкамендацыі па падтрыманні домаўладанняў у супрацьпажарным стане.

Прафілактыка пажараў – агульная справа | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт