У фармаце рэальнай надзвычайнай сітуацыі
У Чапукоўскай школе Міёрскага раёна ратавальнікі правялі практычныя трэніроўкі на выпадак узнікнення надзвычайнай сітуацыі.
У рамках трэніроўкі былі адпрацаваны правілы эвакуацыі навучэнцаў і работнікаў школы ў выпадку задымлення ўнутры ўстановы адукацыі. Паводле легенды трэніроўкі задымленне адбылося на адной з дзвюх наяўных лесвічных клетак. Для надання сітуацыі рэальнасці ратавальнікі выкарыстоўвалі спецыяльнае абсталяванне, якое ўжываецца для запуску сцэнічнага дыму. Аднак дзяцей і педагагічны калектыў, класы якіх былі размешчаны каля «задымленай клеткі», змяненне сітуацыі ніколькі не напалохала. Яны маментальна арыентаваліся ў сітуацыі, якая склалася, і накіраваліся да іншай лесвіцы.
Да практычнай адпрацоўкі прыцягваліся ратавальнікі з найбліжэйшага пажарнага паста. Іх задачай стала тушэнне «пажару», які ўзнік, аказанне дапамогі пацярпеламу дзіцяці, выратаванне пацярпелага на свежае паветра. Эвакуацыяй дзяцей займаліся педагогі.
Пасля правядзення трэніроўкі першым намеснікам начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Аляксеем Каралёвым, былі падведзены вынікі. Была дадзена высокая ацэнка калектыву школы за хуткія і дакладныя дзеянні ў сітуацыі, якая ўзнікла. Асобна кіраўнік практычнага занятку разабраў сітуацыю і з работнікамі паста, указваючы на недахопы і нацэліваючы на захаванне патрабаванняў нарматыўных дакументаў.