Единый день информирования прошел в Миорском подразделении по чрезвычайным ситуациям

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Міёрскім падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях

Давесці важную інфармацыю, папярэдзіць аб выкананні заканадаўства, адказаць на пытанні, якія цікавяць – мэта адзінага дня інфармавання, які прайшоў у Міёрах.

На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі сумежных структур, якія таксама давялі інфармацыю ў межах сваёй кампетэнцыі. У прыватнасці, прадстаўнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі нагадаў аб адказнасці за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янэння, аб выкананні правілаў дарожнага руху ўсімі ўдзельнікамі руху. Прадстаўнік РАУС давёў інфармацыю аб важнасці і правільнасці правядзення надгляду грамадзян, аб правядзенні ахоўных мерапрыемстваў. Прадстаўнік Браслаўскай міжраённай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету нагадаў аб выкананні прыродаахоўнага заканадаўства, асабліва ў сезон рыбалкі. Нагадаў, што ў цяперашні час дзейнічае забарона, у межах якой дапускаецца аматарская лоўля ў дзённы час сутак, з берага і на адзін кручок.

У завяршэнні мерапрыемства асабоваму складу былі прапанаваны да прагляду відэаролікі аб асвятленні апошніх значных падзей, якія адбыліся ў краіне, аб недапушчальнасці кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янэння.

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Міёрскім падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт