Бяспека на вёсцы

        Каб нагадаць жыхарам вёсак аб выкананні элементарных правілаў бяспекі работнікі МНС прапанавалі сумясціць прыемныя пакупкі вяскоўцаў з паўтарэннем правілаў бяспечных паводзін. Пабудаваўшы маршрут бяспекі, узброіўшыся рэквізітам, ратавальнікі выправіліся разам з аўталаўкай у аддаленыя куткі раёна ў Навапогосцкі і Міёрскі сельскія саветы в.Кацілава, в.Клетаў Двор і в.Блажкі.

Работнікі раённага аддзела расказалі грамадзянам аб пажарах, якія адбыліся ў раёне, надаўшы асаблівую ўвагу пажарам з гібеллю, прывялі прыклады станоўчых фактаў спрацоўкі АПІ. Таксама ратавальнікі расказалі аб правілах эксплуатацыі электраабсталявання і печанай ацяплення ў тым ліку і ў перыяд нізкіх тэмператур, прапанавалі прайсці тэст па бяспецы, знайсці парушэнні.

Акрамя паўтарэння асноў бяспекі жыццядзейнасці вяскоўцам расказалі аб прычынах узнікнення пажараў, аб небяспецы выхаду на лёд і абавязковай наяўнасці выратавальнага камізэлькі. Паўтарылі нумары службаў выратавання і правілы паводзін пры экстраннай сітуацыі.

У завяршэнні мерапрыемства ўсе атрымалі тэматычныя буклеты ў падарунак.

Бяспека на вёсцы | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт