Першая ахвяра вады ў раёне
08.04 у Міёрскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб патанулым мужчыне ў г. Міёры, вул. Свярдлова.
Па прыбыцці на месца знойдзена цела патанулага ў канаве мужчыны 1958 года нараджэння. Абставіны здарэння высвятляюцца.
МНС нагадвае: выконвайце правілы паводзін ля вады, не ўжывайце спіртныя напоі паблізу вадаёмаў, будзьце асцярожныя, беражыце сябе.
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС О.М.Гіржда