Рэспубліканская акцыя

З 15 красавіка па 1 мая 2024 года будзе праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе «За бяспеку разам».

Асноўнай мэтай дадзенай акцыі з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, здзяйсняемых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Правілы пры правядзенні парадку на прысядзібным участку:

- разводзіць вогнішчы варта пры ўмове бесперапыннага кантролю за працэсам гарэння;

- месца для вогнішча павінна быць ачышчана ад сухой расліннасці, гаручых рэчываў і матэрыялаў;

- у даступнасці павінна быць ёмістасць з вадой, пяском або вогнетушыцель, каб хутка патушыць полымя;

- вогнішча неабходна арганізаваць такім чынам, каб полымя і іскры не траплялі на гаручыя элементы будынкаў, гаспадарчых пабудоў і збудаванняў, на гаручыя рэчывы і матэрыялы, якія захоўваюцца;

- пры завяршэнні работ вуголле ад вогнішча абавязкова патушыць да поўнага спынення тлення.

Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС А.М.Гіржда

Рэспубліканская акцыя | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт