Нетрывалы курэц небяспечны

Неасцярожнае абыходжанне з агнём – самая распаўсюджаная прычына гібелі людзей на пажарах. У чалавека, які паліць у ложку, шанц застацца ў жывых – мінімальны. Не сакрэт, што ў нашай краіне вялікая частка насельніцтва паліць, тым самым штодня рызыкуе не толькі сваім здароўем, але і жыллём з прычыны непатушанага недакурка. Такія бяскрыўдныя дзеянні, як «дастаў – паліў – выкінуў» у канчатковым выніку могуць прывесці да трагічнага ланцужку «выпіў – закурыў - заснуў». Выклікаўшы тленне, сам недакурак праз некаторы час гасне, а ўтвораны ім ачаг тлення ператвараецца ў узгаранне.

Як паліць бяспечна? (прынамсі, для захаванасці жыцця):

- калі Вы не можаце самастойна адмовіцца ад гэтай згубнай звычкі, не кідайце недакуркі на падлогу і не паліце ў ложку;

- недакуркі трэба складаць у негорючую «тару» (металічная або керамічная банка), запоўненую вадой;

- забудзьцеся пра звычку кідаць недакуркі з балкона і лоджыі;

- каб самому не стаць ахвярай недакурка, які ляціць, закрывайце па магчымасці балконы і лоджыі, не захоўвайце лёгкаўзгаральныя і гаручыя матэрыялы на балконах;

- усталюйце аўтаномны пажарны апавяшчальнік у сваім домаўладанні. У выпадку ўзгарання ён падасць сігнал, тым самым дасць шанец на выратаванне.

Інспектар ГПіВА Міёрскага РАНС                      А.М.Гіржда