Савет тыдня
Сакiфвайце правiлы пажарнай бяспекi пры курэннi!
Адна з найбольш распаўсюджаных прычын пажараў – неасцярожнае абыходжанне з агнём. Асаблiвае месца сярод уcix парушэнняў пры абыходжаннi з агнём займае курэнне ў пасцелi, а часцей за ўсё курэнне ў стане алкагольнага ап'янэння. Людзi, якiя знаходзяцца ў дадзеным стане, не кантралююць свае дзеяннi i не задумваюцца аб iх наступствах. Практычна штодня ў зводках МНС фiгуруюць падобныя здарэннi.
Падзеi развiваюцца заўсёды па адным сцэнары, калi чалавек засынае з тлеючай цыгарэтай у руцэ, цыгарэта падае на пасцельныя прыналежнасцi, што выклiкае узгаранне, а суседзi, якiя выявiлi пажар, выклiкаюць ратавальнікаў. Аднак часта такiя пажары прыводзяць да трагiчных наступстваў для спячага курца i забiраюць самае каштоўнае – яго жыццё. Таму неабходна сакiфваць самыя простыя правiлы бяспекi пры курэннi, быць уважлiвым i пiльным.
Правiлы для курцоў:
- не кiдайце цыгарэты на падлогу i не курiце ў пасцельцы;
- складвайце недакуркi ў попельніцу або бляшаную банку, напоўненую вадой. Пры напаўненнi попельніцы, своечасова ачышчайце яе;
- не кiдайце нават патушаныя цыгарэты ў смеццевыя вёдры;
- сачыце, каб попел не трапiў на гаручыя рэчы або падлогу;
- усталюйце аўтаномны пажарны апавяшчальнік, якi дапаможа своечасова апавясцiць вас аб пажары.
Акрамя таго, варта памятаць, што недакуркi, якiя кiдаюцца з балконаў або вокнаў, могуць таксама справакаваць пажар, трапiўшы на балконы нiжэй размешчаных паверхаў. Недакурок можа трапiць у кватэру праз адкрытую фортку, дзе ўмовы для развiцця гарэння могуць быць самымі спрыяльнымi.
Сакiфвайце правiлы бяспекi! Беражыце жыццё!