Вучым правілы бяспекі праз займальную п'есу
У Міёрах у раённым доме культуры прайшоў інтэрактыўны спектакль «Вогненны Леў» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, які наведалі вучні практычна ўсіх школ раёна.
Ва ўсе часы мастацтва было і з'яўляецца магутным сродкам для закліку людзей праз эмоцыі не толькі задумацца, але і выклікаць суперажыванне і неабыякавасць да пытанняў бяспекі праз творчасць.
Заварожлівы сюжэт, гульня святла, музычныя нумары і падступны Леў. Усім гэтым парадаваў юных гледачоў спектакль. Вядома, як і ў любой казачнай гісторыі, дабро перамагло зло. А веданне, як дзейнічаць правільна, і выкананне мер бяспекі дапамаглі героям справіцца з агнём.
Дзеці атрымалі не толькі прыемныя ўражанні ад прагляду, але і ўзаемадзейнічалі з героямі. З месца падказвалі правілы бяспекі, нумар выкліку ратавальнікаў, спявалі і танцавалі з героямі.
Вывучэнне правіл бяспекі можа быць і займальным заняткам. Дзеці на прыкладзе пастаноўкі спектакля ўбачылі, да чаго можа прывесці дзіцячая неасцярожнасць і гульні са спічкамі. Дарагія бацькі, не пакідайце дзяцей адных без нагляду. Захоўвайце ў недаступных месцах спічкі і іншыя небяспечныя прадметы. Тэлефон службы выратавання – 101 або 112