Канікулы павінны быць бяспечнымі
Пры правядзенні прафілактычнай работы з насельніцтвам работнікі МНС імкнуцца ахапіць розныя катэгорыі насельніцтва, каб данесці прафілактычную інфармацыю да большай колькасці насельніцтва. Міёрскія ратавальнікі з надыходам вясновых канікул праводзяць работу ў школах і дзіцячых дашкольных установах адукацыі.
Работа з дзецьмі – адна з самых напружаных і няпростых. Галоўная мэта пры правядзенні гэтай работы – навучыць дзяцей, сацыялізаваць іх у дарослае жыццё. Дзіця нават ужо ў дзіцячым садзе павінна многае ведаць і ўмець. Сярод ведаў, якія дзеці павінны засвоіць з дзяцінства – гэта і недапушчальнасць узнікнення надзвычайных сітуацый.
Разам з работнікамі МНС хлопчыкі і дзяўчынкі падчас сустрэчы атрымалі не толькі станоўчыя эмоцыі і падарункі, але і шмат карыснай інфармацыі і навыкаў.