Кожны павінен умець прадухіляць надзвычайныя сітуацыі
Як убяспечыць сябе ад надзвычайнай сітуацыі, якім правілам бяспечных паводзін трэба надаць увагу, як абараніць дзяцей ад небяспек – пра гэтыя і іншыя пытанні бяспечных паводзін работнікі МНС у рамках трэцяга этапу акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» зазірнулі ў госці да шматдзетных сем'яў.
Удзельнікі акцыі разгадалі сакрэт бяспекі, прайшлі тэсціраванне ў рамках кампаніі «Дзякуй што навучылі», паспрабавалі самі справіцца з узніклай надзвычайнай сітуацыяй у доме. Успомнілі, як трэба дзейнічаць у выпадку пажару, якім службам паведамляць у выпадку ўзнікнення той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, ну, і, вядома ж, за правільныя адказы і паспяховае праходжанне конкурсаў, атрымалі прызы ад МНС.
Выратавальнікі ўпэўненыя, што гэтыя веды дапамогуць у выпадку ўзнікнення рэальнай НС справіцца з ёй мінімальнымі затратамі, аказаць дапамогу пацярпелым і ліквідаваць небяспеку. Бо прадухіліць і ліквідаваць НС павінен умець кожны.