Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!
У сакавіку работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе выбарачнай праверкі на аб'ектах УЗ «Міёрская ЦРБ», а таксама маніторынгі на аб'ектах ДУА «Сіцькаўская базавая школа», ДУА «Язненская сярэдняя школа».
Вынікі выбарачнай праверкі УЗ «Міёрская ЦРБ» паказалі, што на шэрагу аб'ектаў маюцца парушэнні ў частцы выканання патрабаванняў да ўтрымання будынкаў, збудаванняў і памяшканняў (выкананне патрабаванняў па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары), выканання патрабаванняў да ўтрымання і вызначэння колькасці першасных сродкаў пажаратушэння, а таксама выканання патрабаванняў да парадку правядзення супрацьпажарных інструктажоў і праверкі ведаў работнікаў па пажарнай бяспецы. Таксама вывучаны стан і працаздольнасць сістэм пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння людзей аб пажары. Па выніках праверкі падрыхтаваны акт і прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў, устаноўлены тэрміны іх ліквідацыі. Разглядаецца пытанне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці шэрагу службовых асоб установы.
Пры правядзенні маніторынгаў устаноў адукацыі, асаблівая ўвага нададзена пытанням выканання супрацьпажарнага рэжыму, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сродкаў пажаратушэння і сістэм пажарнай аўтаматыкі. Па выніках праведзенага маніторынгу ДУА «Сіцькаўская базавая школа» выяўлены парушэнні патрабаванняў да аздаблення эвакуацыйных шляхоў, утрымання ў спраўным стане сістэмы пажарнай сігналізацыі. Таксама ў ходзе праводзімых маніторынгаў вывучалася выкананне ліцэнзіятам ЧТУП «Полацксантэх-электразбыт» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі ў дадзеных установах, парушэнняў, дапушчаных з іх боку, не выяўлена. У адрас кіраўніка ДУА «Сіцькаўская базавая школа» накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, што з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвым аб'екце «Ферум» ППУП «ТНКУльтра» (рэалізацыя вырабаў погонажных электрамантажных), «Тры цэны» ТАА «Плэй хард» (рэалізацыя вогнетушыцеляў), «КаЛіНа» ТАА «АКОтранс» (рэалізацыя вырабаў погонажных электрамантажных)
Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы, адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.
Работнікамі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.
Намеснік начальніка Міёрскага РАНС У.П.Рачыцкі