Папярэдзіць надзвычайнае здарэнне павінен умець кожны
Як засцерагчы сябе ад надзвычайных здарэнняў, на якія правілы бяспечных паводзін трэба звярнуць увагу, як захаваць дзяцей ад небяспекі – аб гэтых і іншых пытаннях бяспечных паводзін ратавальнікі МНС размаўлялі з насельніцтвам раённага цэнтра ў рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дзень бяспекі. Увага усім!”.
Удзельнікі акцыі разгадалі сакрэт бяспекі, прайшлі тэсціраванне, паспрабавалі самі справіцца з узніклым надзвычайным здарэннем у хаце, змаглі пакінуць памяшканне ва ўмовах поўнага задымлення.
Успомнілі, як трэба дзейнічаць, калі здарыўся пажар, якім службам паведаміць, калі здарылася тое ці іншае надзвычайнае здарэнне, ну і, канешне, за кожны правільны адказ і паспяховае праходжанне конкурсаў атрымлівалі падарункі ад ратавальнікаў.
Супрацоўнікі МНС упэўнены, што гэтыя веды дапамогуць насельніцтву ў вырашэнні рэальных надзвычайных сітуацый, а таксама падскажуць, як з імі справіцца з мінімальнымі стратамі, аказаць дапамогу пацярпелым і ліквідаваць небяспеку. Бо папярэдзіць і ліквідаваць надзвычайнае здарэнне павінен умець кожны.