Прылады і гаджэты сталі прычынай пажару ў Віцебскай вобласці
Паведамленне аб пажары ў адным з шматпавярховікаў па вуліцы Ленінградскай паступіла ратавальнікам 5 лютага а 8:07 раніцы.
Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне кватэры на другім паверсе дзесяціпавярховага шматкватэрнага жылога дома. Гаспадыня кватэры і яе дачка пакінулі палаючую кватэру самастойна, яшчэ да прыезду ратавальнікаў. А вось іх суседзям з трэцяга паверха без дапамогі работнікаў МНС пакінуць сваю кватэру не ўдалося.
Праз акно, па трохкаленнай лесвіцы, жанчына перадала ратавальнікам свайго 11-месячнага сына, якога тут жа перанеслі ў бяспечнае месца. Саму жанчыну разам з 12-гадовым сынам ратавальнікі вывелі на свежае паветра. У выніку пажару ў кватэры, якая гарэла, пашкоджана маёмасць, задымлены сцены і столь. Хутчэй за ўсё, пажар адбыўся з-за парагенератара (электронная цыгарэта), які знаходзіўся на зарадцы ў электрычнай сетцы.
30 студзеня 2024 г. у г. пацыентамі апёкавага аддзялення ДУЗ «Віцебская абласная клінічная бальніца» сталі жанчына і яе маленькая дачка. Пацярпелая расказала, што ўвечары з дачкой яны леглі ў ложак, узяўшы з сабой тэлефон, падлучаны да павербанка. Праз некаторы час ён самаадвольна запаліўся. З узгараннем жанчына справілася самастойна, а ўжо раніцай звярнулася па дапамогу да медыкаў.
МНС нагадвае асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання:
- перад эксплуатацыяй электрапрыбораў уважліва вывучыце інструкцыю па эксплуатацыі і строга яе выконвайце;
- карыстайцеся толькі спраўнымі электрапрыборамі;
- не дапускайце перагрузкі электрасеткі і перагрэву электрапрыбораў;
- пасля заканчэння выкарыстання электрапрыбора адключайце яго ад электрасеткі. Не пакідайце без нагляду ўключаныя зарадныя прылады мабільных тэлефонаў і іншыя гаджэты і дэвайсы;
- усталёўвайце награвальныя прыборы на незгаральныя асновы або падстаўкі;
- усталёўвайце апараты абароны толькі заводскай вытворчасці.
Калі ж электрапрыбор загарэўся:
- хутка абясточце электрапрыбор (выключыце з разеткі або цалкам абясточце памяшканне);
- накрыйце электрапрыбор шчыльнай, цяжкай тканінай, каб спыніць доступ кіслароду;
- калі самастойна справіцца з загараннем не ўдалося, і агонь выйшаў за межы корпуса электрапрыбора – паведаміце аб пажары па тэлефоне 101 або 112 і тэрмінова пакіньце памяшканне;
- памятайце, што дым, які выдзяляецца пры гарэнні электрапрыбора, вельмі таксічны – абараняйце органы дыхання хусткай, рукавом адзення;
- сыходзячы, шчыльна зачыніце вокны і дзверы, каб пазбегнуць распаўсюджвання пажару;
- апавясціце суседзяў;