Борьба с пожарами – общими усилиями

Барацьба з пажарамі – агульнымі намаганнямі

Штогод вясной насельніцтва актыўна наводзіць парадак на прысядзібных участках, каля дарог, каля месцаў пахавання сваіх родных і блізкіх. Добрая і карысная справа. Але толькі да таго часу, пакуль каму-небудзь не прыйдзе ў галаву ідэя сухую траву спаліць.

Каб прадухіліць пажары з-за выпальвання сухой расліннасці, а таксама з мэтай выяўлення участкаў, што зараслі расліннасцю, міёрскія ратавальнікі праводзяць рэйды па сельскай мясцовасці. Так, на гэтым тыдні наведалі шэраг сельскіх Саветаў, дзе правялі навучальную працу з насельніцтвам.

Першым, да каго падышлі работнікі МНС, быў мужчына. Ён траву не выпальваў. Але агонь развёў. Сабраўшы апалыя з дрэў галіны, вырашыў іх спаліць. Да мужчыны прэтэнзій не было, акрамя як папрасілі паставіць побач з вогнішчам першасныя сродкі пажаратушэння.

Жанчына сярэдніх гадоў, да якой таксама падышлі ратавальнікі, запэўніла, што ніколі траву не выпальвала. Аднак у жыцці ёй даводзілася сутыкацца з такімі людзьмі, якія не прыслухоўваліся да парад МНС і аказваліся без даху над галавой.

У ходзе рэйдаў было выяўлена і некалькі участкаў, што зараслі. Інфармацыя аб такіх участках будзе перададзена ў мясцовыя органы ўлады для прыняцця рашэння. Бо кожны такі ўчастак, што зарастаў, – патэнцыйная крыніца ўзгарання. А з агнём трэба змагацца агульнымі намаганнямі.

Барацьба з пажарамі – агульнымі намаганнямі | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт