Аб'екты будаўніцтва – пад асаблівым кантролем!
Работнiкi Мiёрскага падраздзялення МНС наведалi аб'екты будаўнiцтва, размешчаныя ў раённым цэнтры, з мэтай кантролю за выкананнем патрабаванняў правiл пажарнай бяспекi на будаўнiчых пляцоўках.
Асаблiвую ўвагу ўдзялялi мабiльным (iнвентарным) будынкам, бо гэтыя часовыя будынкi часта становяцца аб'ектамi пажараў. Менавiта ў такiх будынкам будаўнiкi праводзяць вольны час. Вышэйназваныя будынкi, дарэчы, былi ўстаноўлены толькi на будаўнiчай пляцоўцы аб'екта: 40-кватэрны жылы дом па вул. Верхнядзвінская, 35 у г. Мiёры.
У ходзе праведзенай работы, грубых парушэнняў выканання патрабаванняў правiл пажарнай бяспекi, не ўстаноўлена. Наяўныя часовыя будынкi укамплектаваны спраўнымi сродкамi пажаратушэння i выяўлення пажару, асоб, якiя задзейнiчаны на будаўнiчай пляцоўцы, навучаны патрабаванням пажарнай бяспекi. Шэраг заўваг i недахопаў былi ўстранены непасрэдна ў ходзе правядзення прафiлактычных мерапрыемстваў.
З работнiкамi, якiя задзейнiчаны на будаўнiчых пляцоўках, праведзены гутаркi аб выкананнi супрацьпажарных патрабаванняў, правiлах прымянення першасных сродкаў пажаратушэння i ўмелым прыняццi мер у выпадку ўзнiкнення надзвычайных сiтуацый.
Намеснiк начальнiка Мiёрскага РАСЧС В.П.Рачыцкi