Дзень бяспекі. Увага ўсім!
З 1 сакавіка ў краіне стартавала рэспубліканская акцыя МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім!». Традыцыйна яна прысвечана Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.
Акцыя складаецца з трох этапаў: Першы этап – з 1 сакавіка па 7 сакавіка. У яго рамках ратавальнікі правядуць мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі раёна.
Другі этап, які пройдзе з 11 па 22 сакавіка, у сельскіх (гарадскіх) населеных пунктах, у месцах размяшчэння аўталавак, паштовых аддзяленнях, аддзяленнях дзённага знаходжання на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, санаторыях, пансіянатах, дамах адпачынку.
Трэці этап, які пройдзе з 23 па 29 сакавіка, у дамах (кватэрах) шматдзетных сем'яў і сем'яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, у прышкольных лагерах, на бацькоўскіх сходах.
У рамках акцыі работнікі МНС прапануюць удзельнікам акцыі разгадаць сакрэт бяспекі, прайсці тэсціраванне, навучыцца самому і навучыць іншых правілам бяспечных паводзін, успомніць, як трэба дзейнічаць у выпадку пажару, якімі падручнымі сродкамі можна затушыць пачаты пажар, а таксама па якіх нумарах можна выклікаць аварыйныя службы. А рухомыя і цікавыя конкурсы дазволяць зрабіць мерапрыемствы разнастайнымі.
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС О.М.Гіржда