Асцярожна, тонкі лёд!
Не за гарамі час, калі сярэднесутачная тэмпература стане «плюсавай» і лёд на вадаёме стане тонкім. Паводле статыстыкі, большасць няшчасных выпадкаў на вадзе адбываецца з людзьмі менавіта ў гэты перыяд года. Каб засцерагчыся ад трагедыі на вадаёмах, варта кіравацца некаторымі правіламі.
- без неабходнасці не выходзь на тонкі, неакрэплы лёд;
- перад выхадам на лёд пераканайся ў яго трываласці;
- пераходзь вадаём пры добрай бачнасці;
- не хадзі па лёдзе ўздоўж берагавой лініі, у месцах упадзення ручаёў, назапашвання снегу, ля стокаў заводаў і ферм, зараснікаў трыснягу, хмызнякоў;
- ісці трэба асцярожна, не адрываючы падэшвы ад лёду, правяраючы трываласць лёду перад сабой палачкай або пешнёй;
- не выходзь на лёд у туман, снегапад, дождж.
Калі праваліўся пад лёд:
- не панікуй;
- заклікай на дапамогу;
- старайся не апускацца ў ваду з галавой;
- выбірайся ў бок падзення;
- раскінь рукі і наползай на лёд грудзьмі;
- закінь на лёд нагу і адкаціся ад палонкі;
- выбраўшыся з вады, не ўставай, каб не праваліцца зноў – поўзі да берага па сваіх слядах.
Інспектар ГПіВА Міёрскага РАНС А.М.Гіржда