Што рабіць, калі ідзе дым з чыіхсьці вокнаў і дзвярэй
- патэлефануйце па тэлефоне 101 ці 112;
- калі гэта прыватнае домаўладанне, паспрабуйце даведацца ў суседзяў, ці ёсць унутры людзі. Разбіваць вокны можна толькі ў тым выпадку, калі дзякуючы гэтаму выратуюцца людзі, бо прыток кіслароду ўзмоцніць агонь;
- калі вы адчулі пах дыму ў пад'ездзе ці на лесвічнай клетцы і бачыце дым з-пад суседскай дзверы, але суседзі не адчыняюць дзверы на званок,
* эвакуіруйцеся з дома
* паведаміце пра ўзгаранне іншым суседзям
* дапамажыце эвакуіравацца пажылым людзям і дзецям
* дачакайцеся прыбыцця падраздзяленняў МНС, паведаміце пажарным пра месца ўзгарання і ці засталіся ў будынку людзі.
Інспектар ГПіВА Міёрскага РАНС А.М.Гіржда