Міёрскія ратавальнікі правялі тактыка-спецыяльнае вучэнне ў раённай бальніцы
Ратавальнікі Мёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі тактычна-спецыяльнае вучэнне ў Мёрскай цэнтральнай раённай бальніцы па адпрацоўцы дзеянняў абслуговага персаналу і адміністрацыі ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.
Першыя хвіліны пасля ўзнікнення пажару самыя важныя. За гэты час людзям, якія знаходзяцца ўнутры, трэба зрабіць многае. Але самае галоўнае – не паддацца паніцы. Так, да прыбыцця пажарных разлікаў работнікі бальніцы пачалі эвакуіраваць людзей у бяспечную зону.
Паводле легенды, у выніку кароткага замыкання электраправодкі ў працэдурным кабінеце галоўнага корпуса раённай бальніцы адбыўся пажар. Стварылася пагроза жыццю і здароўю людзей, распаўсюджванню агню на суседнія памяшканні.
Вывучэнне планавання і азнаямленне з дадзеным аб'ектам работнікі МНС правялі сумесна з галоўным урачом Сівой Аленай.
Як вядома, праца ратавальнікаў патрабуе пастаяннага ўдасканалення навыкаў і ўменняў па ліквідацыі той ці іншай надзвычайнай сітуацыі. Таму ад кожнага падраздзялення службы ратавання, нават падчас тактычна-спецыяльных вучэнняў, патрабуюцца веды аператыўна-тактычнай характарыстыкі аб'екта, прыняцце тэрміновых і правільных рашэнняў у экстрэмальных сітуацыях.
Калі вучэнні падышлі да канца, работнікі бальніцы разам з ратавальнікамі падвялі вынікі тактычна-спецыяльнага вучэння.