Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!
У студзені месяца работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду, у рамках падрыхтоўкі да правядзення галасавання, праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах размяшчэння выбарчых участкаў. Наведаны наступныя аб'екты: ДУА «Міёрская сярэдняя школа імя М.Г.Ізварына» корпус, ДУА «Міёрская сярэдняя школа №3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томко», ДУА «Дзісненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза М.А.Кузьміна», ДУА «Слабадская пачатковая школа», ДУА «Навапогосцкая сярэдняя школа імя Г.І.Цытовіча», ДУА «Павяцкая сярэдняя школа імя В.Бабічава», ДУА «Туркоўская базавая школа», адміністрацыйны будынак ААТ «Пад'ельцы», адміністрацыйны будынак ААТ «Мерыца», ПУПКС «Міёрскі», філіял «Узменскі сельскі Дом культуры», філіял «Цвецінскі сельскі Цэнтр нацыянальнай культуры і фальклору», філіял «Чарасскі сельскі дом культуры», філіял «Мікалаеўскі сельскі клуб», філіял «Чапукоўскі сельскі дом культуры» Дзяржаўнай установы культуры «Міёрскі Цэнтр культуры і народнай творчасці».
Пры правядзенні маніторынгаў аб'ектаў, асаблівая ўвага нададзена пытанням захавання супрацьпажарнага рэжыму ў месцах размяшчэння ўчасткаў для галасавання, стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў, спраўнасці і працаздольнасці сістэм пажарнай аўтаматыкі.
Па выніках правядзення маніторынгаў выяўлены шэраг парушэнняў на аб'ектах: ДУА «Дзісненская сярэдняя школа», ДУА «Туркоўская базавая школа», адміністрацыйных будынкаў ААТ «Пад'ельцы», ААТ «Мерыца», ПУПКС «Міёрскі», устаноў культуры ДУК «Міёрскі Цэнтр культуры і народнай творчасці». Выяўлены характэрныя парушэнні, якія тычацца ўтрымання першасных сродкаў пажаратушэння, а таксама бяспечнага стану эвакуацыйных шляхоў і выхадаў.
Дадаткова, у ходзе праводзімых маніторынгаў, таксама вывучаны стан установак пажарнай аўтаматыкі на названых аб'ектах. Выяўлены факт непрацаздольнасці сістэмы пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння ў будынку Мікалаеўскага сельскага клуба.
На адрас службовых асоб арганізацый накіраваны рэкамендацыі і інфармацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Супрацоўнікі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.
Намеснік начальніка Міёрскага РАНС В.П.Рачыцкі