Бясьпека ў кожны дом
Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі печанага ацяплення і электраабсталявання, дзіцячая свавольнасць з агнём. У большасці выпадкаў вогненныя НС – гэта вынік бестурботнасці і грэбавання правіламі бяспекі.
Неасцярожнае абыходжанне з агнём, асабліва пры курэнні і ў стане алкагольнага ап'янення – найбольш частая прычына пажараў і гібелі людзей у агні. Прычым у большасці выпадкаў вінаватымі такіх НС становяцца людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх 1 лютага стартуе акцыя «Бяспека – у кожны дом!».
Сёлета акцыя пройдзе ў два этапы. Работнікі МНС наведаюць установы адукацыі, шматдзетныя сем'і, месцы з масавым знаходжаннем людзей, гандлёвыя аб'екты, сельскія населеныя пункты. У межах акцыі ратавальнікі нагадаюць аб важнасці захавання правілаў бяспекі ў быце. Гэта і прыборы ацяплення, электрычная праводка і прыборы, асцярожнае абыходжанне з агнём, папярэджанне дзіцячай свавольнасці з агнём.
Завершыцца акцыя 23 лютага фінальным мерапрыемствам у краме «Санта».
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС О.М.Гіржда