Выступленні ў працоўных калектывах і прафілактыка на вёсцы

Нагадаць насельніцтву аб выкананні патрабаванняў бяспекі – адна з задач, якую работнікі МНС Міёршчыны праводзяць практычна штодня, выступаючы ў працоўных калектывах і сустракаючыся з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў. На падобных мерапрыемствах ратавальнікі нагадваюць пра тое, як уберегчыся ад агню.

Большасць пажараў адбываецца менавіта з-за чалавечага фактару. Неўважлівае стаўленне да ўласнай бяспекі часам прыводзіць да сумных наступстваў. Пра гэта сведчыць і статыстыка ратавальнікаў. Часцей за ўсё ў агняной пастцы апыняюцца тыя, хто праігнараваў правілы і спадзяваўся на «авось».

Акрамя таго, работнікі Міёрскага райаддзела па НС наведваюць установы адукацыі, дзе на бацькоўскіх сходах нагадваюць аб недапушчальнасці пакідання малалетніх дзяцей без нагляду дарослых, выкананні патрабаванняў бяспекі пры выкарыстанні ацяплення, электрычных прыбораў. А выявіць пажар і папярэдзіць аб ім жыхароў дапаможа аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які ратавальнікі параілі ўсталяваць усім прысутным.

Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС А.М.Гіржда

Выступленні ў працоўных калектывах і прафілактыка на вёсцы | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт