Міёрскія ратавальнікі падвялі вынікі мінулага года
Намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Сяргей Мікалаевіч Маркевіч сустрэўся з работнікамі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях для падвядзення вынікаў работы за 2023 год.
Адкрыў нараду начальнік Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Ганін, які і агучыў парадак сустрэчы. Затым былі заслуханы яго намеснікі, адказныя кожны за свой кірунак дзейнасці, дадзена аб'ектыўная ацэнка па выніках работы і пастаўлены задачы на перспектыву. Асаблівы акцэнт Сяргей Мікалаевіч зрабіў на тое, што нягледзячы на велізарную працу, праведзеную ў гэтым годзе, які аб'яўлены Прэзідэнтам годам якасці, працаваць давядзецца яшчэ больш, бо ад нашых прафесійных дзеянняў залежаць чалавечыя жыцці.
Кіраўнік спыніў асаблівую ўвагу на пытанні працоўнай дысцыпліны работнікаў органаў і падраздзяленняў МНС, абазначыў неабходнасць дакладнага выканання службовых абавязкаў, паставіў першачарговыя задачы для кіраўніцтва аб неабходнасці належнага кантролю за падначаленымі. Сяргей Мікалаевіч падрабязна спыніўся на пытаннях па захаванні дысцыпліны і законнасці, недапушчэнні правапарушэнняў сярод асабовага складу.
Не малаважнае значэнне мае прафілактыка бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва, на якую павінны быць накіраваны ўсе намаганні, бо яна з'яўляецца неад'емнай часткай работы кожнага афіцэра.
Па выніках нарады Сяргей Мікалаевіч падзякаваў афіцэрскі і асабовы склад за працу па забеспячэнні бяспекі грамадзян раёна і падтрыманні іміджу МНС. Павіншаваў усіх з надыходзячым святам – Днём выратавальніка і пажадаў моцнага здароўя ўсім работнікам і іх сем'ям, поспехаў у службовай дзейнасці і плённай працы ў надыходзячым годзе.