Прафілактыка ў жыллі
Работнiкi МНС Мiёршчыны як iндывiдуальна, так i ў складзе азiральных камiсiй на выхадных правялi маштабную прафiлактычную працу па абследаваннi домаўладанняў катэгорыйных грамадзян. У цэнтры асаблiвай увагi – бяспека ў жыллi i грамадзян, якiя пражываюць у iм. Сярод ахопленых прафiлактычнай працай катэгорый грамадзян асаблiвую ўвагу ўдзелiлi мнагадзетным сем'ям, сем'ям, якiя выхоўваюць малалетнiх дзяцей, а таксама сем'ям, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы.
Нi для каго не сакрэт, што печ – адна з асноўных крынiц пажараў у зiмовы час. Звязана гэта, канечне ж, з тым, што менавiта ў зiмовы перыяд людзi ўзмацняюць эксплуатацыю ацяпляльных прыбораў дзеля выратавальнай тэмпературы ўнутры памяшканняў. I часта прыборы, якiмi карыстаюцца нашы грамадзяне, не адпавядаюць патрабаванням бяспекi. У сувязi з гэтым завострана ўвага на бяспечнай эксплуатацыi печавага ацяплення ўнутры дамоў, у лазнях i гаспадарчых пабудовах: стан комінаў, у тым лiку ў цяжкадаступных месцах (дахах, мансардных паверхах), наяўнасць асноўных элементаў печы, выкананне патрабаванняў бяспекi ў працэсе топкi i iншае. Усе наведзеныя грамадзяне праiнструктаваны аб выкананнi правiл бяспекi ў працэсе эксплуатацыi печаў.
Не менш сур'ёзнай праблемай з'яўляецца эксплуатацыя бытавых электрычных прыбораў i правадоў з няспраўнасцямi. Мала таго, што гэта пагражае ударам электрычным токам, але i з'яўляецца яшчэ адной прычынай узнiкнення пажараў. Пры правядзеннi прафiлактычнай працы ўвагу грамадзян акцэнтавалi i на гэтым.
У сем'ях, дзе выхоўваюцца дзецi, бацькам нагадалі, што пакiдаць малых без нагляду нi ў якiм разе нельга. Гэта можа быць небяспечна ў першую чаргу для самога дзіцяці. А яшчэ заквалi дарослых, каб яны з самага ранняга дзяцiнства навучалi дзяцей правiлам бяспечных паводзiн.