Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!
У снежні работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе планавых маніторынгаў на аб'ектах ДУК «Міёрскі гісторыка-этнаграфічны музей», гасцініцы ЧТУП «Нікафуд». Таксама ў межах падрыхтоўкі да правядзення святочных мерапрыемстваў праведзены пазапланавыя маніторынгі на аб'ектах аддзела па адукацыі раённага выканаўчага камітэта.
Па выніках правядзення маніторынгу ДУК «Міёрскі гісторыка-этнаграфічны музей» выяўлены шэраг парушэнняў у частцы ўтрымання ў спраўным стане першасных сродкаў пажаратушэння, а таксама ў частцы выканання патрабаванняў па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары з будынка. Пры правядзенні маніторынгу гасцініцы ЧТУП «Нікафуд» грубых парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена. Разам з тым у ходзе праводзімых маніторынгаў таксама вывучалася выкананне ліцэнзіятам Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі на ўказаных аб'ектах, парушэнняў, дапушчаных з іх боку, не выяўлена. Аднак кіраўнікам правераных аб'ектаў неабходна прыняць меры па мадэрнізацыі наяўных сістэм пажарнай аўтаматыкі. У адрас службовых асоб арганізацый накіраваны рэкамендацыі і інфармацыі па ўстараненні выяўленых парушэнняў.
Пры правядзенні пазапланавых маніторынгаў устаноў адукацыі ўстаноўлена, што ў цэлым патрабаванні пажарнай бяспекі на аб'ектах выконваюцца, разам з тым выяўлены факт непрацаздольнасці сістэмы пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння ў дзіцячым садзе №2 г. Міёры. У адрас кіраўніка накіраваны рэкамендацыі па ўстараненні выяўленых парушэнняў.
Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, што з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвых аб'ектах «Еўралюкс» ЧТУП «Булгак» (рэалізацыя датчыкаў пажарных, вырабаў погонажных электрамантажных), «Уют» ИП Бучынская (рэалізацыя датчыкаў пажарных, вырабаў погонажных электрамантажных), «Электрасіці» ИП Петкевіч (рэалізацыя датчыкаў пажарных, вырабаў погонажных электрамантажных). Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы, адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.
Работнікамі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.
Намеснік начальніка Міёрскага РАНС В.П.Рачыцкі