Артыкул МНС паступленне
ДЗ «ВУЧЫЛІШЧА ГРАМАДЗЯНСКАЙ АБАРОНЫ
МІНІСТЭРСТВА ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ»
ДАРАГІЯ СЯБРЫ!
Цяпер перад многімі з вас стаіць пытанне: куды пайсці вучыцца, якую прафесію выбраць, у якой галіне рабіць кар'еру? Гэта важнае пытанне, якое вызначае жыццё. Кожны год тысячы абітурыентаў спрабуюць зразумець, які ўніверсітэт самы лепшы. Выбар ім часцей за ўсё даводзіцца рабіць на падставе чутак, аповедаў сяброў або сваякоў.
Мы гатовы вам дапамагчы і расказаць пра сябе!
НАШЫ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:
- «ПАПЯРЭДЖАННЕ І ЛІКВІДАЦЫЯ НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЙ» з прысваеннем кваліфікацыі «Інжынер па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» (вочная (дзённая) форма атрымання адукацыі (конкурс праводзіцца сярод юнакоў) і завочная форма атрымання адукацыі);
- «ПАЖАРНАЯ І ПРАМЫСЛОВАЯ БЯСПЕКА» з прысваеннем кваліфікацыі «Інжынер па пажарнай і прамысловай бяспецы» (вочная (дзённая) форма атрымання адукацыі (асобны конкурс праводзіцца паміж юнакамі і дзяўчатамі) і завочная форма атрымання адукацыі).
УСТУПНЫЯ ІСПЫТЫ ў форме ЦЭНТРАЛІЗАВАНАГА ТЭСТАВАННЯ: па беларускай або рускай мове (на выбар), а таксама па двух прадметах профільнага выпрабавання: матэматыцы і фізіцы.
ТЭРМІНЫ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ:
вочная (дзённая) форма – 4 гады;
завочная – 5 гадоў.
ПЕРАВАГІ НАВУЧАННЯ ва ўніверсітэце:
для навучэнцаў ва ўніверсітэце ў вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі:
- якасць прадастаўляемых адукацыйных паслуг пацверджана айчыннымі і замежнымі сертыфікатамі адпаведнасці (СТБ ISO 9001 і DIN EN ISO 9001);
- матэрыяльнае і тэхнічнае аснашчэнне ўніверсітэта з'яўляецца адным з лепшых у рэспубліцы;
- забеспячэнне месцамі для пражывання, арганізацыя харчавання, прадастаўленне абмундзіравання;
- выплата грашовага дапаможніка (для навучэнцаў за кошт сродкаў бюджэту);
- навучанне практычнаму ваджэнню з магчымасцю атрымання пасведчання кіроўцы катэгорыі «В»;
- атрымліваемыя спецыяльнасці папулярныя і запатрабаваныя на рынку працы;
- дзяржаўнае страхаванне і медыцынскае абслугоўванне;
- бясплатны праезд да месца правядзення адпачынку па тэрыторыі рэспублікі 1 раз у год (для навучэнцаў за кошт сродкаў бюджэту).
Ва ўніверсітэце створаны ўсе ўмовы для самарэалізацыі асобы навучэнца, магчымасць правядзення навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам выкладчыка, заняткі спортам (ва ўніверсітэце дзейнічае 11 спартыўных секцый), удзел у творчых калектывах (КВЗ, вакальна-інструментальны ансамбль, харэаграфічныя групы).
ВЫПУСКНІКАМ, ЯКІЯ НАВУЧАЛІСЯ ЗА КОШТ СРОДКАЎ БЮДЖЭТУ,
ПРЫСВАЯВАЕЦЦА ПЕРШАЕ СПЕЦЫЯЛЬНАЕ ЗВАННЕ «ЛЭЙТЭНАНТ УНУТРАНАЙ СЛУЖБЫ», ГАРАНТУЕЦЦА ТРУДАЎЛАШТВАВАННЕ І ЗАБЯСПЯЧЭННЕ ПЕРШАГА ПРАЦОЎНАГА МЕСЦА.
Не пазбаўляйце сябе курсантаства – цудоўнай пары,
калі ты малады, энергічны, крэатыўны.
Спадзяёмся, што наведаўшы наш сайт http://ucp.by (раздзел «Абітурыенту»),
вы знойдзеце цікавую вам інфармацыю.
Для ўдзелу ў конкурсе на паступленне вам неабходна звярнуцца
ў аддзел па надзвычайных сітуацыях па месцы жыхарства,
дзе прадаставяць вычарпальную інфармацыю
аб правілах прыёму ва ўніверсітэт.