З уважлівымі бацькамі дзеці ў бяспецы

З уважлівымі бацькамі дзеці ў бяспецы

Акцыя “Бяспечны Новы год” працягвае крочыць па краіне. У міёрскім раёне падчас акцыі ратавальнікі наведалі шматдзетныя сем’і, дзе нагадалі бацькам і дзецям аб неабходнасці памятаць правілы бяспекі. Нават у перыяд навагодніх святаў.

Дзеля таго, каб нагадаць правілы бяспекі, ратавальнікі разам з удзельнікамі акцыі ўпрыгожылі елку, прычым толькі бяспечнымі прадметамі, нагадалі аб правілах выкарыстання піратэхнічных вырабаў, пагутарылі аб небяспечнасці тонкага лёду.

Пасля гэтага дзеці правялі для супрацоўнікаў МНС “экскурсію” па хаце, падчас якой паказалі найбольш небяспечныя для гульні месцы. Традыцыйна, да такіх месцаў адносяць печ, газавую пліту, а таксама электрычныя прылады. А вось дзе ў хаце бацькі кладуць запалкі, дзеці не ведалі – і гэта добра. Па ўсім відаць, што ў гэтай сям’і правілам бяспекі ўдзяляюць увагу і кажуць аб ёй дзецям.

Каб сустрэча засталася ва ўспамінах ратавальнікі пакінулі дзецям карысную і вельмі цікавую наглядную прадукцыю. З ёй маленькія будуць не толькі карысна бавіць час, але і ў гульнявой форме вучыцца правілам бяспечных паводзін.

З уважлівымі бацькамі дзеці ў бяспецы | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт