Як елку ўпрыгожыць і ў бяду не трапіць?
Як правільна, а самае галоўнае – бяспечна – правесці навагоднія святы? Як усталяваць і ўпрыгожыць елку? Як правільна карыстацца піратэхнічнымі вырабамі? На гэтыя і іншыя пытанні шукалі адказы дзеці са школ Міёрскага раёна разам з работнікамі МНС, якія прыехалі ў школы з акцыяй «Бяспечны Новы год».
Мэтай ратавальнікаў было азнаёміць дзяцей з правіламі бяспечнага правядзення святаў і прымянення піратэхнічных вырабаў. А ў працэсе мерапрыемства дзеці, якія давалі правільныя і хуткія адказы на пытанні работніка МНС, атрымлівалі прызы і падарункі ад ратавальнікаў. Менавіта таму акцыя атрымалася цікавай, вясёлай і пазнавальнай.
Работнікі МНС прывезлі з сабой каштоўныя веды і мора пазітыву, а таксама пазнавальныя і займальныя конкурсы і гульні. За актыўны ўдзел самыя знаходлівыя і спрытныя атрымалі на памяць супрацьпажарныя ўлёткі і падарункі.
У завяршэнні дзеці паабяцалі работніку МНС, што пастараюцца выконваць усе правілы і патрабаванні, пра якія яны пачулі на мерапрыемстве, а інспектар пажадаў дзецям добрага настрою і вясёлага, і самае галоўнае, бяспечнага Новага года.