У раёне гарэў дом

08 снежня а 23.58 у ЦОУ Мёрскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары дома ў в.Пучкоўскія Мёрскага раёна. Падраздзяленні МНС неадкладна накіраваліся да месца выкліку. Па прыбыцці ратавальнікаў назіралася гарэнне ўнутры дома. У выніку пажару знічана дах, столявае перакрыцце, пашкоджаны сцены і маёмасць.

У пажары ніхто не пацярпеў. У выніку пажару пашкоджана дахавая канструкцыя, столявае перакрыцце, пашкоджаны сцены і маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.

   Ратавальнікі ў чарговы раз нагадваюць аб безумоўным выкананні мер пажарнай бяспекі. Не дапускайце неасцярожнага абыходжання з агнём, тым больш не паліце ў ложку. Не дазваляйце дзецям гуляць са запалкамі, не пакідайце іх адных! Таксама памятайце аб правілах паводзін на вадаёмах.

Інспектар СПіВА Мёрскага РАНС                              А.М.Гіржда

У раёне гарэў дом | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт