Навагодняя акцыя
Навагодняя пара суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўм у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з падобнымі наступствамі – мэта рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!».
Акцыя стартуе 11 снежня і працягнецца да 29 снежня.
Выратавальнікі загадзя падрыхтуюць для дзяцей і дарослых праграму мерапрыемства. У яе будуць уключаны і некаторыя конкурсы, за перамогу ў якіх належыць асобны прыз. Напрыклад, конкурс на лепшае выкананне навагодняй песні або конкурс на самы «запальны» танец. А падчас конкурсу «Навагодняя блытаніна», трэба будзе адгадаць зашыфраваную песню. Некаторыя мерапрыемствы могуць праводзіцца ў анлайн-рэжыме.
За час акцыі выратавальнікі плануюць ахапіць многія слаі насельніцтва, выступяць у школах і перад пенсіянерамі, а таксама ў месцах з масавым знаходжаннем людзей.
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС