Новая інфармацыйная кампанія «Будзь побач з дзіцем!»

Шматлікія бацькі лічаць, што дзяцей можна пакідаць адных дома, тым больш з тэлефонам, бо ёсць магчымасць звязацца з імі ў любую хвіліну. Але яны забываюць самае важнае – у момант узнікнення пагрозы званок не зможа ўберагчы і выратаваць дзіця ад небяспекі. Менавіта гэтаму зманліваму меркаванню прысвечана новая кампанія МНС, закліканая матываваць бацькоў не пакідаць дзяцей без нагляду і адказна падыходзіць да пытання навучання іх правілам бяспекі.

Аснова кампаніі – гэта яркія білборды з чэпкім лозунгам «Тэлефон не нагледзіць за вашым дзіцем!», размешчаным на фоне надзвычайных сітуацый, у якіх часцей за ўсё аказваюцца дзеці. Ён паказвае, што адзінае, што можа зрабіць бацька, пакінуўшы дзіця без нагляду «на тэлефоне» – гэта патэлефанаваць, але не дапамагчы.

Каб «устрымаць» увагу мэтавай аўдыторыі на паднятай праблеме і заклікаць яе дзейнічаць, у падтрымку вонкавай рэкламе распрацаваны ўлёткі, буклеты і брашуры з правіламі бяспекі, якімі павінны кіравацца бацькі.

Не заставайцеся ўбаку і вы: далучайцеся да кампаніі і забяспечце бяспечнае дзяцінства сваім дзецям!

Новая інфармацыйная кампанія «Будзь побач з дзіцем!» | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт