У раёне гарэла кватэра

 20 лістапада а 1.27 у РАНС Міёрскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры аг.Ясна Міёрскага раёна. Па прыбыцці ратавальнікаў назіралася задымленне ўнутры шматкватэрнага дома. У выніку пажару пашкоджана маёмасць, падлога, задымлены сцены, столь.

У пажары ніхто не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца.

            МНС нагадвае аб безумоўным выкананні правілаў пажарнай бяспекі. Не дапускайце неасцярожнага абыходжання з агнём, курыце толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах, усталюйце пажарны апавяшчальнік і выратуйце не толькі сваё жыццё, а жыццё блізкіх і дарагіх вам людзей.

У раёне гарэла кватэра | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт