Курыць – здароўю і сямейнаму бюджэту шкодзіць

У краме «Санта» работнікі МНС нагадалі жыхарам і гасцям горада пра шкоду курэння і пра тое, што яно часта з'яўляецца прычынай пажараў і гібелі людзей на іх.

«Не прапальвай сваё жыццё» - з такім заклікам звярталіся арганізатары акцыі да наведвальнікаў. Каб прыцягнуць увагу да праблемы гібелі людзей на пажарах з-за курэння, прапаноўвалася паўдзельнічаць у конкурсах. За паспяховае праходжанне палагаўся салодкі прыз. Чым складаней заданне, тым прыз істотней. Заадно кожны для сябе асабіста вызначыў, якія здольнасці ў яго развіты.

Асноўная мэта мерапрыемства – нагадаць не толькі пра шкоду курэння ў прынцыпе, але і папярэдзіць, што курэнне ў пасцелі ў стане алкагольнага ап'янення – частая прычына гібелі людзей. На жаль, сумная статыстыка такіх «горе-курцоў» па краіне рэгулярна папаўняецца новымі імёнамі. Каб не апынуцца ў гэтым спісе, дастаткова задумацца пра здароўе і перастаць паліць.

Наведвальнікі, якія прынялі ўдзел у акцыі, атрымалі не толькі памяткі пра шкоду курэння, але і карысныя веды пра шкодную звычку.

Курыць – здароўю і сямейнаму бюджэту шкодзіць | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт