Курыць – здароўю шкодзіць, а можна і ложак падпаліць
Ратавальнікі Мёршчыны падчас акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» нагадалі аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі работнікам Мёрскіх прадпрыемстваў. У межах мерапрыемстваў прысутным не толькі паспрабавалі разгадаць «сакрэт» бяспекі, але і атрымалі добрыя ўражанні і карысныя прызы.
Мерапрыемства было праведзена з мэтай нагадаць аб такой небяспечнай звычцы, як курэнне ў ложку. Бо даўно ўжо не сакрэт, што большасць загінулых на пажары людзей злоўжывалі гэтай звычкай. Нават у Мёрскім раёне, чаго ўжо далёка хадзіць, на пажарах загінулі людзі ў бягучым годзе.
Акрамя тэарэтычных ведаў работнікам прадпрыемства таксама прапанавалі паўдзельнічаць у конкурсах, накіраваных на барацьбу з курэннем у ложку. Адным з іх стаў конкурс, у якім курцам прапаноўвалася абмяняць цыгарэты на салодкі падарунак, тым самым захаваць часцінку свайго здароўя.
Ад сустрэчы засталіся не толькі карысныя веды, але і прыемныя ўражанні.