Аляксей Макеенка наведаў Міёрскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях
Намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксей Макеенка прыняў удзел у мерапрыемстве «Дайсці да кожнага», якое праходзіла ў Міёрскім райаддзеле.
Асноўнай тэмай для гутаркі з асабовым складам было добрасумленнае стаўленне работнікаў да выканання ўскладзеных задач, эфектыўнае і дакладнае выкананне сваіх службовых абавязкаў, падтрыманне чысціні і парадку ў падраздзяленні, а таксама выкананне дысцыпліны і законнасці. На рэальных прыкладах, якія адбыліся сярод работнікаў Віцебскай вобласці, намеснік начальніка ўпраўлення акцэнтаваў увагу прысутных на прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў. Былі абмеркаваны пытанні прэміравання і прадастаўлення дзён адпачынку за адпрацаваны час у вольны ад службы час.
Аляксей Мікалаевіч давёў работнікам аддзела інфармацыю аб важных грамадска-палітычных падзеях у краіне і свеце за апошні час.
Удзельнікам быў прадэманстраваны фільм «Не тая дзверы», у якім паказаны былыя работнікі органаў і падраздзяленняў МНС, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі.
Запрошанымі гасцямі былі работнікі праваахоўных органаў, Дзяржаўтаінспекцыі і Следчага камітэта, якія ў сваім выступленні нагадалі аб недапушчальнасці ўжывання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў, а таксама аб наяўных фактах кіберзлачыннасці і махлярства, расказалі аб відах і адказнасці за здзяйсненне маёмасных злачынстваў, нагадалі аб правілах дарожнага руху, недапушчальнасці кіравання ў нецвярозым стане.
Псіхолаг Полацкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях асаблівую ўвагу ўдзяліла прафілактыцы аутоагрэсіўных паводзін, правяла тэсціраванне з асабовым складам.