Што рабіць, калі ПАЖАР У ДОМЕ:
гэта можна прадухіліць, калі:
- асцярожна абыходзіцца з адкрытым агнём: старанна гасіць запалкі, цыгарэты, свечкі;
- выкарыстоўваць толькі спраўныя электрапрыборы і газавае абсталяванне;
- сыходзячы з дома, адключыць усе электрапрыборы, акрамя халадзільніка.
Што рабіць, калі гэта адбылося
- выклічце ратавальнікаў па тэлефоне 101 або 112
- абараніце рот і нос мокрай павязкай, пры задымленні перасоўвайцеся на чацвярэньках;
- выведзіце на вуліцу дзяцей, пажылых людзей, жывёл;
- калі паспяваеце, адключыце электраэнергію, газавыя прыборы, вазьміце дакументы і грошы, зачыніце вокны, дзверы і сыходзьце;
- калі пажар звонку і выйсці нельга, заткніце мокрай тканінай шчыліны вакол усіх вентыляцыйных адтулін і ўваходных дзвярэй, выйдзіце на балкон і клічце на дапамогу.
НЕЛЬГА
- змагацца з полымем самастойна, не выклікаўшы ратавальнікаў;
- адкрываць вокны і дзверы без крайняй неабходнасці;
- спускацца па звязаных прасцінах, шторах, вяроўках, калі знаходзіцеся вышэй трэцяга паверха;
- карыстацца ліфтам;
- рызыкаваць жыццём, ратуючы маёмасць.
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС