Выступленні ў працоўных калектывах і прафілактыка на вёсцы

Нагадаць насельніцтву аб выкананні патрабаванняў бяспекі – адна з задач, якую работнікі МНС Міёршчыны праводзяць практычна штодня, выступаючы ў працоўных калектывах і сустракаючыся з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў. На падобных мерапрыемствах ратавальнікі нагадваюць пра тое, як уберегчыся ад агню.

Большасць пажараў адбываецца менавіта з-за чалавечага фактару. Неўважлівае стаўленне да ўласнай бяспекі часам прыводзіць да сумных наступстваў. Пра гэта сведчыць і статыстыка ратавальнікаў. Часцей за ўсё ў агняной пастцы аказваюцца тыя, хто праігнараваў правілы і спадзяваўся на «авось».

Хацелася б нагадаць, што сёлета ў раёне на пажарах загінула два чалавекі. Акрамя таго, работнікі Міёрскага райаддзела па НС наведваюць установы адукацыі, дзе на бацькоўскіх сходах нагадваюць аб недапушчальнасці пакідання малалетніх дзяцей без нагляду дарослых, выкананні патрабаванняў бяспекі пры выкарыстанні ацяплення, электрычных прыбораў. А выявіць пажар і папярэдзіць аб ім жыхароў дапаможа аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які ратавальнікі раяць усталяваць усім прысутным.

Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС                   А.М.Гіржда

Выступленні ў працоўных калектывах і прафілактыка на вёсцы | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт