Рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё»
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх
па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў перыяд
з 8 па 28 лістапада пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія (акцыя) «Не прапальвай сваё жыццё!».
Акцыя будзе праходзіць у два этапы:
1-ы этап – з 8 па 17 лістапада: праводзіцца ў пунктах прыёму другаснай сыравіны, на прамысловых прадпрыемствах, у інтэрнатах, месцах размяшчэння аўталавак.
2-і этап – з 20 па 28 лістапада: праводзіцца ў ВНУ, ССНУ (ліцэі, каледжы), сельсаветах, месцах з масавым знаходжаннем людзей
(на адкрытых пляцоўках).
Мэтавая аўдыторыя – працоўныя калектывы, грамадзяне, якія пражываюць у інтэрнатах, жыхары сельскіх населеных пунктаў, грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця студэнты, розныя катэгорыі насельніцтва
у месцах з масавым знаходжаннем людзей.