У раёне загарэўся дом
9 лістапада а 14.08 у РАНС Міёрскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме в.Лебедзева Пераброцкага с/с Міёрскага раёна. Па прыбыцці ратавальнікаў назіралася задымленне ўнутры дома. У выніку пажару ў доме пашкоджана аздабленне стольнага перакрыцця, падлогі, дзверы.
У пажары ніхто не пацярпеў. На момант узнікнення пажару ў доме нікога не было. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
МНС нагадвае, усталюйце пажарны апавяшчальнік і выратуйце не толькі сваё жыццё, а жыццё блізкіх і дарагіх вам людзей.